Вікісховішча:Агульная адмова ад адказнасьці
Вікісховішча не ручаецца за абгрунтаванасьць
Вікісховішча вядзецца Фундацыяй «Вікімэдыя», улічанай Аддзелам карпарацыяў Дзяржаўнага ведамства Флорыды за № 03000005323. «Вікімэдыя» ёсьць фундацыяй паводле закону фэдэральнага штата ЗША Флорыда. Імя і адрас вызначанай агенткі ў Бюро аўтарскага права ЗША ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія), каб накіраваць апавяшчэньне пра заяўленае парушэньне для Фундацыі «Вікімэдыя»:
- Amanda Keton, Designated Agent
- Wikimedia Foundation
- c/o CT Corporation System
- 330 N Brand Blvd
- Glendale, CA 91203-2336
- Phone: +1 (415) 839-6885
- Facsimile number: +1 (415) 882-0495
- Email: legalwikimedia.org
Калі ласка, зьвяжыцеся зь дзейнымі ўдзельнікамі Вікісховішча на нефармальным узроўні для пытаньняў і гутаркі. Глядзіце Вікісховішча:Зьвяжыцеся з намі.
Пра Вікісховішча
Вікісховішча — анлайн-мэдыясховішча адкрытага зьместу, у якім добраахвотнае аб’яднаньне асобаў і суполак распрацоўвае агульны спосаб разьмяшчэньня мультымэдыя. Яго будова дазваляе ўсялякай асобе з інтэрнэт-злучэньнем і агляднікам Сусьветнага павуціцьця зьмяняць зьмест, які тут знаходзіцца. Таму, калі ласка, майце на ўвазе, што нічога са знойдзенага тут не абавязкова пераглядалі адмыслоўцы зь веданьнем, патрэбным для падачы вам поўных, дакладных або надзейных зьвестак.
Гэта ня значыць, што вы ня знойдзеце каштоўных і дакладных зьвестак на Вікісховішчы. Аднак, калі ласка, майце на ўвазе, што Вікісховішча ні ў якім разе ня можа ручацца за абгрунтаванасьць зьмешчаных тут зьвестак. Хтосьці, чыё меркаваньне не адпавядае стану ведаў у пэўнай галіне, вывучэньнем якой вы цікавіцеся, мог нядаўна зьмяніць, сапсаваць або перарабіць іх.
Адказнасьць
Творцы, удзельнікі, спонсары, адміністратары, сыстэмныя апэратары або іншыя асобы, зьвязаныя зь Вікісховішчам, ня могуць несьці адказнасьці за зьяўленьне недакладных або паклёпніцкіх зьвестак або за вашае карыстаньне зьвесткамі, якія зьмяшчаюць або на якія спасылаюцца гэтыя вэб-старонкі.
Умовы карыстаньня
Калі ласка, упэўніцеся ў разуменьні, што зьвесткі падаюць тут бясплатна і ніякае пагадненьне або ўгода не стараюцца між вамі і ўласьнікамі або карыстальнікамі гэтай бачыны, уласьнікамі сэрвэраў, на якіх яны разьмяшаюцца, асобнымі ўдзельнікамі Вікісховішча, адміністратарамі праекту, сыстэмнымі апэратарамі або іншымі асобамі, якія любым чынам зьвязаныя з гэтым праектам або сястрынскімі праектамі, што падлягаюць вашым патрабаваньням да іх наўпрост. Вам даюць абмежаваны дазвол капіяваць усё на гэтым сайце. Гэта не стварае або азначае дамоўнага або пазадамоўнага абавязку з боку Вікісховішча або яго агентаў, сябраў, арганізатараў ці іншых карыстальнікаў.
Таварныя знакі, знакі абслугоўваньня, супольныя знакі, правы на рысунак, правы асобы або падобныя правы, якія згадваюць, выкарыстоўваюць або цытуюць у Вікісховішчы, ёсьць уласнасьцю іх адпаведных уласьнікаў. Іх выкарыстаньне тут не азначае, што вы можаце карыстацца імі для іншай задачы, акрамя як для аднолькавага або падобнага весткавага выкарыстаньня, якое задумвалася спачатнымі творцамі гэтых мэдыя Вікісховішча паводле вызначанай дазвольнай схемы. Вікісховішча і бачыны «Вікімэдыі» ні ўхваляюцца, ні зьвязаныя з трымальнікамі такіх правоў і само Вікісховішча ня можа даць правоў карыстацца іншым чынам абароненымі матэрыяламі, калі не пазначана іншае. Вы карыстаецеся такой або падобнай бесьцялеснай уласнасьцю на ваш уласны страх.
Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што зьмешчаныя тут зьвесткі могуць парушаць законы краіны або юрысдыкцыі, адкуль вы праглядаеце гэтыя зьвесткі. Вікісховішча не заахвочвае парушэньне законаў. Але гэтыя зьвесткі захоўваюць на сэрвэрах у Злучаных Штатах Амэрыкі, таму іх утрымліваюць у сувязі з аховай, якую даюць усім паводле 1-й папраўкі ў Канстытуцыю ЗША і прынцыпаў Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека Арганізацыі аб’яднаных народаў.
Законы ў вашай краіне могуць не прызнаваць настолькі шырокую ахову свабоды слова як законы ЗША або прыпцыпы Хартыі ААН. Таму само Вікісховішча ня можа несьці адказнасьці за магчымыя парушэньні такіх законаў, калі вы злучаецеся з гэтым дамэнам або карыстаецеся зьвесткамі, якія тут зьмяшчаюцца.
- Вікісховішча не аднастайна пераглядаецца ўдзельнікамі. У чытачоў няма законнага абавязку выпраўляць памылкі або прыбіраць памылковыя меркаваньні, хоць яны могуць рабіць гэта. Таму ўсе бачныя тут зьвесткі не зьмяшчаюць пэўнай парукі прыдатнасьці для ўсялякай задачы або выкарыстаньня.
Ніякая ўскосная шкода ня можа даводзіцца супраць Вікісховішча, бо гэта добраахвотнае аб’яднаньне асобаў, утворанае вольна, каб ствараць адкрытыя асьветныя, культурная і весткавыя анлайн-крыніцы. Гэтыя зьвесткі даюць вам бязвыплатна. Таму між вамі і Вікісховішчам няма пагадненьня або разуменьня датычна вашага выкарыстаньня або зьмяненьня гэтых зьвестак па-за 3-м непартаваным дазволам Творчых грамадаў з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах (CC BY-SA) і дазволам вольнай дакумэнтацыі ГНУ (або іншым такім дазволам, які прымяняюць да файлаў). Таксама ніхто ў Вікісховішчы не нясе адказнасьці, калі хтосьці зьмяняе, правіць або выдаляе зьвесткі, якія вы можаце разьмясьціць у Вікісховішчы або зьвязаных зь ім праектах.
Дзякуй за выдаткоўваньне часу на чытаньне гэтай старонкі. Зычым прыемнага досьведу ў Вікісховішчы.